Навуковы праект “GRODNO ЕТ 0RBI" мае на мэце працягнуць традыцыі ўрбаністыкі, якія былі закладзеныя ў межах "Гарадзенскага палімпсеста" і "Тарадзенскага соцыўма”. Наша ініцыятыва заклікана аб'яднаць для навуковай дыскусіі не толькі даследчыкаў гісторыі Гародні, але ўсіх зацікаўленыху вывучэнні гісторыі гарадскіх цэнтраў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У цэнтры ўвагі канферэнцыі знаходзяцца гарадскія супольнасці як галоўны суб'ект лакальнай гісторыі Храналагічныя рамкі неабмежаваныя.

Шчыра запрашаем прыняць удзел у працы канферэнцыі як гісторыкаў, так і ўсіх даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсытакці іначайзакранаюцьжыццё горада.

Дыскусійнае поле канферэнцыі ахоплівае наступныя праблемы:

  • культура і ідэнтычнасць гараджан; гарадская салідарнасць;
  • сацыяльная мабільнасць і шляхі папаўнення гарадскога саслоўя;
  • гарадскія канфлікты і сумесная абарона сваіх правоў;
  • прафесійныя групы і іхтрансфармацыя;
  • рэлігійныя, нацыянальныя і культурныя супольнасці горада;
  • гарадскія добраахвотныя таварыствы;
  • маргіналыя супольнасці: іх вызначэнне, структура, паўсядзённае жыццё;
  • гарадскі крымінал;
  • грамадскі і сямейны ўклад жыцця

Заяўкі на ўдзел просім дасылаць да 31 мая 2017 г. у два адрасы: Алесю Радзюку (radzjuk@gmail.com) і Віталю Галубовічу (halubovich2007@tut.by).

Узаяўцы неабходнаўказаць навуковую ступень, месца працы.тэму рэферата і асноўныя тэзісы, кантактны тэлефон і адрас электроннай паштовай скрыні.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак. Плануемая колькасць удзельнікаў - 20 - 25 навукоўцаў.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, польская, украінская, руская.

Аргкомітэт кампенсуе выдаткі на дарогу, а таксама аплочвае пражыванне ўдзельнікам канферэнцыі з іншых гародоў і краін.

Аргкомітэт аказвае падтрымку ўдзельнікам з краін EC па безвізавым знаходжанні ў Беларусі падчас канферэнцыі.

Просім пераслаць інфармацыю ўсім зацікаўленым асобам.
Аргкамітэт канферэнцыі