Канцэпцыя
У рамках канферэнцыі плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы. Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.

Арганізатары
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь).
Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва).

Удзельнікі
Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху.
У тым ліку: Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) і іншыя.

Папярэдні тэматычны план
Панэль 1: Нацыятварэнне ў Беларусі і Літве: тэарэтычнае і метадалагічнае вымярэнне
Панэль 2: Беларускі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя
Панэль 3. Краёвая ідэя ў Беларусі і Літве, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя
Панэль 4. Літоўскі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя
Панэль 4. Стварэнне нацый, дзяржаў і рэгіёнаў на абшарах былога ВКЛ: параўнальная перспектыва.

Працоўныя мовы канферэнцыі
беларуская, польская, руская, ангельская.

Тэрмін прадастаўлення заявак на ўдзел
2 сакавіка 2012 года.

 


 

Міжнародная навуковая канферэнцыя

2012-02-09-March-Conference National Movements

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас: info@palityka.org да 2 сакавіка 2012 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне і праезд.

Публікацыя

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага зборніка, прысвечанага актуальнаму стану даследаванняў нацыянальных рухаў і краёвай ідэі ў Беларусі і Літве канца XIX – пачатку XX стагоддзя.

Папярэдняя праграма канферэнцыі

11 траўня 2012
9.00-10.00 – Рэгістрацыя
10.00-10.30 – Адкрыццё канферэнцыі, вітальныя словы
10.30-12.00 – Праца панэлі
12.00-12.20 – Кава-паўза
12.20-14.00 – Праца панэлі
14.00-15.00 – Абед
15.00-16.30 – Праца панэлі
16.30-16.50 – Кава-паўза
16.50-18.20 – Праца панэлі
18.40-20.00 – Вячэра
20.00 – Прагулка па вячэрнім Мінску

12 траўня 2012
10.00-11.30 – Праца панэлі
11.30-11.50 – Кава-паўза
11.50-13.20 – Праца панэлі
13.20-13.40 – Закрыццё канферэнцыі
13.40 – Ад’езд